У Лацінскай Амэрыцы меркаваньні падзяліліся пароўну. Пра гэта сьведчаць дадзеныя штогадовага Індэксу ўспрыманьня дэмакратыі, пра якія паведаміла брытанскае выданьне The Guardian.
Згодна з апытаньнем, якое ахапіла 52 краіны, у якіх пражывае больш за 75% сусьветнага насельніцтва, у 31 краіне большасьць жыхароў выказваецца за спыненьне эканамічных адносінаў з Расеяй. Сярод іх — 20 краінаў Эўропы, ЗША, Канада, Японія і Аўстралія. Найбольш нэгатыўна да Расеі ставяцца жыхары Польшчы (87% выступаюць за разрыў эканамічных стасункаў), Украіны (80%) і Даніі (79%). У сукупнасьці разрыў эканамічных сувязяў з Расеяй падтрымліваюць 55% жыхароў Эўропы і 60% жыхароў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інсайд Свабоды: Праект рашэньня Эўразьвязу выводзіць з-пад эмбарга расейскую нафту, якая пастаўляецца праз трубаправодНасельніцтва яшчэ дваццаці краін выступае пераважна супраць адмовы ад супрацоўніцтва з Расеяй, сярод іх дзьве эўрапейскія краіны — Вугоршчына і Грэцыя, а таксама Кітай, Ізраіль і Турэччына. У Кітаі 71% апытаных выказаўся за захаваньне адносінаў з РФ. Жыхары Калюмбіі ў роўных частках падтрымліваюць абедзьве пазыцыі.
Індэкс успрыманьня дэмакратыі разьлічваецца штогод фондам «Альянс дэмакратыяў» — некамэрцыйнай арганізацыяй, якая займаецца прасоўваньнем дэмакратыі і свабодных рынкаў па ўсім сьвеце.