У віцебскім гатэлі раптоўна памерла 22-гадовая футбалістка

Журналіст Дзьмітры Сіняк паведаміў пра сьмерць 22-гадовай футбалісткі «Віцебску» Караліны Раманчук.

Гэта здарылася ў адным з віцебскіх гатэляў, дзе пражывала каманда. Прычына пакуль невядомая.

На заўтра ў «Віцебску» заплянаваны выязны матч супраць берасьцейскага «Дынама».