Андрэй Янушкевіч ня выйшаў з ізалятара на Акрэсьціна

Андрэй Янушкевіч

Сёньня ўвечары павінен быў скончыцца адміністрацыйны арышт выдаўца Андрэя Янушкевіча. З ізалятара на Акрэсьціна ён так і ня выйшаў. Пра афіцыйную прычыну таго, чаму выдаўца ня выпусьцілі, улады не паведамілі.

Андрэя Янушкевіча і Насту Карнацкую затрымалі пасьля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка», якую выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла 16 траўня.

Дырэктару кнігарні Янушкевічу прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту, а працаўніцы кнігарні Карнацкай — 13 дзён.

Янушкевіч павінен быў выйсьці 26 траўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніцу крамы «Кнігаўка» Карнацкую асудзілі на 13 дзён арышту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдаўцу Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 дзён арышту