Лукашэнка стварае новае вайсковае камандаваньне на ўкраінскім кірунку

Лукашэнка заснаваў новае апэрацыйнае вайсковае камандаваньне ў Беларусі — паўднёвае.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого», ён матываваў гэты крок ня толькі вайсковым ціскам з боку Польшчы, Літвы і Латвіі, але і эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

Да гэтага часу ў Беларусі былі два апэрацыйныя камандаваньні — паўночнае і паўночна-заходняе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узмацнілі выведку і прысутнасьць войскаў»,— украінскі Генштаб пра сытуацыю ў памежных раёнах Беларусі