Мінабароны Ўкраіны: у Беларусі рыхтуюць праверку боегатоўнасьці войска на дзесяці палігонах краіны

Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак украінскай выведкі, у канцы траўня на дзесяці палігонах у Берасьцейскай, Горадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай абласьцях Беларусі заплянаваныя вучэньні Ўзброеных сіл Беларусі, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Ўкраіны Аляксандар Матузянік.

«У рамках гэтых вучэньняў праводзіцца зьняцьце з захоўваньня ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі, а таксама ажыцьцяўленьне маршаў», — сказаў Матузянік падчас брыфінгу.

Напярэдадні ў Генштабе Ўзброеных сіл Украіны адзначалі, што імавернасьць ракетных і авіяцыйных удараў па Ўкраіне з боку Беларусі расьце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бітва за Данбас, абстрэлы Запарожжа, Крывога Рогу, Мікалаева. 91-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны