У Расеі затрымалі беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

Затрыманьні ў Расеі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі на затрыманага расейскімі сілавікамі мужчыну раней завялі крымінальную справу і абвясьцілі яго ў фэдэральны вышук, паведамляе выданьне «Мегаполіс».

Паводле выданьня, паліцыю ў Піцеры папярэдзілі аб «падазроным чалавеку» на вуліцы.

Нарад патрульных падышоў да незнаёмца і даведаўся ад яго, што ён працуе сантэхнікам у кампаніі, якая займаецца газыфікацыяй. Высьветлілася, што ён у фэдэральным вышуку.

У Беларусі на яго завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. У выніку яго арыштавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 траўня: судзяць візажыстку Вольгу Томіну, якая мае трое дзяцей і паўмільёна падпісчыкаў у Instagram