Ліст даслалі з пошты, якая не належыць камандзе Ціханоўскай, гаворыцца ў заяве прэсавай службы, якая заклікае правяраць паштовыя адрасы і нагадвае, што ўсе кантакты ад імя Офісу Ціханоўскай пазначаны на яе афіцыйным сайце.
Фальшывы ліст, разасланы ад імя офісу Ціханоўкай
У заяве таксама адзначаецца: Сьвятлана Ціханоўская ад першага дня вайны кажа, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін — агрэсар, які пачаў вайну ва Ўкраіне з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі, які супраць волі беларусаў дазволіў расейскаму войску пачаць уварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
«Першая яе заява была апублікаваная ў 5:15 раніцы 24 лютага 2022 году.
Сьвятлана Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй, прыцягнуць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбуналу».
У заяве таксама нагадваюць, што «беларусы супрацьстаяць двум дыктатарам, якія разьвязалі вайну. І каб вырашыць беларускае пытаньне, трэба спыніць і Лукашэнку, і Пуціна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра візы і абарону для беларусаў, групу сяброў Беларусі ў парлямэнце і дапамогу палітвязьням: вынікі візыту Ціханоўскай у Мадрыд