У Іране забілі палкоўніка Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі

Палкоўнік Саяд Хадаі

Двое баевікоў на матацыкле расстралялі Хадаі ў машыне каля ягонага дома.

У выніку замаху Саяд Хадаі атрымаў пяць кулявых раненьняў, паведамляе ВВС. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэты напад, учынены ў нядзелю.

Мясцовыя ўлады шукаюць вінаватых у забойстве.

Сям’я палкоўніка Саяда Хадаі каля машыны, у якой таго забілі

ЗША абвінавачвалі палкоўніка ў падтрымцы тэрарыстычных арганізацый і ўскладалі на яго адказнасьць за тэракты на Блізкім Усходзе.

Прадстаўнік МЗС Ірану Саід Хацібзадэ заявіў, што палкоўнік быў забіты «заклятымі ворагамі» Ірану, зьвязанымі з глябальнымі сіламі, маючы на ўвазе ЗША і іх саюзьнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі ракет узарваліся недалёка ад генконсульства ЗША ў ірацкім горадзе Арбілі