Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі ракет узарваліся недалёка ад генконсульства ЗША ў ірацкім горадзе Арбілі


Горад Арбіль у Іраку, архіўнае фота
Горад Арбіль у Іраку, архіўнае фота

Здарэньне адбылося ноччу 13 сакавіка паблізу консульства ЗША ў Арбілі на поўначы Іраку, заявілі курдзкія афіцыйныя асобы.

Як паведаміла ірацкая дзяржаўная тэлевізія са спасылкай на сілы Курдыстану, ахвяр няма.

Паводле курдзкіх СМІ, усяго па Арбілі было выпушчана ня менш за 14 ракет. Яны ўпалі ў ваколіцах будынка генконсульства ЗША і вёскі Мэле Омэр. Вядома, што пацярпеў будынак тэлеканалу Kurdistan 24, які знаходзіцца побач. Таксама спынілася праца мясцовага аэрапорту.

Пасьля абстрэлу самалёты міжнароднай кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША зьдзейсьнілі кантрольныя аблёты тэрыторыі.

Удар быў нанесены з-за межаў Ірака, паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на курдзкае антытэрарыстычнае ведамства. Афіцыйных зьвестак пакуль няма.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША назваў ракетную атаку «абуральным нападам», але падкрэсьліў, што ніхто з амэрыканцаў не пацярпеў, урадавым аб’ектам ЗША ў Арбілі не прычынена ніякай шкоды, перадае «​Голас Амэрыкі».

Амэрыканскія войскі, дыслякаваныя ў міжнародным аэрапорце Эрбіля, раней абстрэльвалі ракетамі, на іх нападалі бесьпілотнікі. Афіцыйныя асобы ЗША абвінавачваюць у гэтым зьвязаныя зь Іранам групы баевікоў і шыіцкіх апалчэнцаў, аднак афіцыйны Іран адмаўляе сваё дачыненьне да гэтых нападаў.

Цяпер Вашынгтон вядзе перамовы з Тэгеранам аб аднаўленьні ядзернай дамовы 2015 году. Аднак Расея выставіла новае патрабаваньне: аб тым, каб яе гандаль з Іранам быў вызвалены ад санкцый, зьвязаных з Украінай, паведамілі афіцыйныя асобы выданьню The Guardian.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG