З пачатку году Польшча зафіксавала больш за 5000 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі

Польскія памежнікі ахоўваюць беларуска-польскую мяжу, жнівень 2021 году

За няпоўныя пяць месяцаў 2022 году польскія памежнікі зафіксавалі 5111 спробу мігрантаў нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведаміла Памежная аховы Польшчы 21 траўня.

З пачатку траўня такіх спробаў было зафіксавана 692.

За ўчорашні дзень на тэрыторыю Польшчы зь Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 6 чалавек — трое грамадзянаў Емэну, двое з Сырыі і адзін з Гвінэі. Інцыдэнты адбыліся ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарэмхі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памежная служба Польшчы паказала, як выглядае 5,5 мэтровая сьцяна на мяжы зь Беларусьсю. ФОТА