«Ігар, я цябе кахаю!» Дар'я Лосік павіншала мужа пад сьценамі турмы

Ігар і Дар'я Лосік. Фота зь сямейнага архіву

20 траўня журналісту Свабоды і палітвязьню Ігару Лосіку спаўняецца 30 гадоў. У якасьці падарунка ён прасіў жонку Дар'ю даслаць яму ейныя фотаздымкі. Дар'я Лосік вырашыла зрабіць іх пад сьценамі Гомельскага СІЗА, дзе цяпер сядзіць Ігар. Так яна хоча паказаць Ігару, што ў ягоны дзень народзінаў жонка побач.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Папрасіў павіншаваць яго маімі сьвежымі фота». Ігару Лосіку споўнілася 30 гадоў