Якія наступствы будзе мець сяброўства Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. 6 тэзісаў

Сьцягі Швэцыі, Фінляндыі і NATO

Фінляндыя і Швэцыя прынялі рашэньні аб уступленьні ў NATO

Як паведаміў генэральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг, пярэчаньні супраць гэтага зьняла нават Турэччына, якая раней іх мела.

Якія наступствы будзе мець гэты раўнд пашырэньня NATO? Свае адказы прапануе DW.

  • Працягласьць агульнай мяжы Расеі з краінамі-чальцамі альянсу павялічыцца ў два разы — да 2600 кілямэтраў.
  • NATO наблізіцца да межаў РФ: мяжа Альянсу будзе знаходзіцца ўсяго ў 200 кілямэтрах ад Санкт-Пецярбургу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя афіцыйна заявіла пра падачу заяўкі ў NATO
  • Фінляндыя можа мабілізаваць да 280 тысячаў вайскоўцаў, фінская армія добра навучаная і аснашчаная.
  • Усе краіны, якія маюць выхад да Балтыйскага мора, акрамя Расеі, стануць чальцамі Альянсу. NATO стане прасьцей праводзіць апэрацыі ў рэгіёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіроўная партыя Швэцыі выступіла за ўступленьне краіны ў NATO — Reuters
  • У Швэцыі ёсьць 5 вельмі сучасных падводных лодак і больш за 100 сучасных зьнішчальнікаў.
  • Пад кантроль Альянсу пяройдзе тэрыторыя выспы Готланд, зь якой можна абараняць большую частку Балтыйскага мора, а таксама краіны Балтыі.