У судзе Кастрычніцкага раёну Менску на 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асудзілі палітзьняволеную актывістку руху «Маці 328» Марыну Кісялевіч. Яе судзілі па «даносе неабыякавага» за допісы «УКантакце» паводле двух дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), піша «Вясна».
Прысуд вынес судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
Пад вартай жанчыну ўтрымлівалі 4 з паловай месяцы. У турме яе зьмяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як «схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасьці», а яна абвяшчала галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Фільм загінулай беларускай рэжысэркі атрымаў узнагароду Брусэльскага фэстывалю незалежнага кіноСына Марыны асудзілі ў 2017 годзе на 13 гадоў калёніі.
Сёлета ў навагоднюю ноч бізнэс-трэнэрка Марына Кісялевіч апынулася ў рэанімацыі таксыкалягічнага аддзяленьня лякарні хуткай мэдычнай дапамогі. Яе сябры сьцьвярджалі, што жанчына наглыталася таблетак у РУУС пасьля свайго затрыманьня. У лістападзе 2021 году яна напісала заяву на Лукашэнку ў КДБ паводле часткі 3 артыкулу 357 КК (Змова ці іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя дзеля захопу дзяржаўнай улады).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Актывістка руху «Маці 328» Марына Кісялевіч наглыталася таблетак у міліцыі. Яна напісала заяву на сілавікоў за давядзеньне да самагубства«Маці 328» — рух, які дабіваецца зьмякчэньня заканадаўства супраць наркотыкаў у Беларусі. Рух заснавалі маці і сваякі асуджаных паводле 328-га «наркатычнага» артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.