«На тэрыторыі Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь фіксуецца правядзеньне работ па разьміноўваньні мясцовасьці ў раёнах былога базаваньня падразьдзяленьняў Расейскай Фэдэрацыі», — сьцьвярджаюць ва ўкраінскім ваенным камандаваньні.
Раніцай 14 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што, паводле наяўных даных, «працягваецца вываз ваеннай тэхнікі і маёмасьці Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
У сярэдзіне красавіка РФ пачала другую фазу вайны, у рамках якой на ўсходзе Ўкраіны былі сканцэнтраваныя войскі, тэхніка і ўзбраеньні, у тым ліку тыя, што базаваліся на беларускай тэрыторыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне штодня знаходзяць да 5 тысяч мін. На поўнае абясшкоджваньне спатрэбіцца да 10 гадоў. ФОТА6 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што, паводле наяўных даных, у Беларусі «застаюцца падразьдзяленьні УС РФ у складзе да васьмі пускавых установак апэратыўна-тактычных ракетных комплексаў „Іскандэр-М“ і да шасьці самалётаў розных мадыфікацый, якія могуць быць задзейнічаны ў нанясеньні авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Ўкраіны».
24 лютага Расія пачала вайну супраць Украіны. Улады ў Менску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяньнях на баку РФ, у той жа час беларуская тэрыторыя з пачатку ўварваньня выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі яшчэ застаюцца расейскія войскі. МАПА