У бальніцы прыняты беспрэцэдэнтныя меры бясьпекі. Палата, у якую зьмясьцілі былога кіраўніка дзяржавы, знаходзіцца на пятым паверсе. Папярэдне ўсе вокны ў ёй былі прыцемнены спэцыяльнымі шторамі, каб асуджаны ня змог ні з кім мець зносіны без дазволу супрацоўнікаў дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Мін'юста Грузіі.
Днямі лекары паставілі Саакашвілі дыягназ: анарэксія — сындром адмовы арганізму прымаць ежу. Асабліва востра ў выпадку з экс-прэзыдэнтам захворваньне выяўляецца ў справе бялковай ежы. А з прычыны недахопу бялку мышцы пацыента часткова атрафаваліся. Таму на апошнім судовым працэсе Саакашвілі сядзеў у інваліднай калясцы.
Апазыцыйная партыя былога прэзыдэнта «Адзіны нацыянальны рух» настойвае на тым, каб Саакашвілі адправілі ў спэцыялізаваную эўрапейскую клініку, дзе лечаць хворых на анарэксію. Кансыліюм лекараў пры амбудсмэне Ніно Ламджарыя пастанавіў, што ў Грузіі няма спэцыялізаванай клінікі, здольнай вылечыць хворага на гэты сындром. Але паколькі ўлады краіны пакуль выступаюць катэгарычна супраць пераводу былога прэзыдэнта Грузіі ў Эўропу, курс лячэньня ў тбіліскім шпіталі лічыцца найлепшым прамежкавым рашэньнем.
Колькі часу Міхэіл Саакашвілі прабудзе ў клініцы, ніхто сказаць ня можа. Як сьцьвярджаюць лекары, асноўнай прычынай захворваньня сталі нэрвовыя і некаторыя мэнтальныя разлады, выкліканыя пакутамі ад жыцьця ў турме і немагчымасьцю займацца актыўнай палітычнай дзейнасьцю, якая лічыцца пакліканьнем Саакашвілі. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саакашвілі зноў аб’явіў бестэрміновае галадаваньнеБылога прэзыдэнта асудзілі на шэсьць і тры гады пазбаўленьня волі па артыкуле Крымінальнага кодэксу Грузіі «перавышэньне або злоснае выкарыстаньне службовага становішча». Яшчэ тры крымінальныя справы супраць экс-прэзыдэнта зараз слухаюцца ў гарадзкім судзе Тбілісі.