Затрыманьне за песьню «Океану Ельзи», тры месяцы турмы за надпіс «Не — вайне». Мапа антываеннага супраціву

Ілюстрацыя

У Беларусі людзі працягваюць актыўна выказваць сваю нязгоду з нападам Расеі на Ўкраіну. Свабода сочыць за гэтым і зьбірае ўсе вядомыя выпадкі перасьледу на адной мапе.

TikTok-блогерку затрымалі за антываенныя ролікі

ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогерку за антываенныя ролікі. Інфармацыя пра гэта зьявілася ў праўладных тэлеграм-каналах. У чым вінавацяць дзяўчыну, невядома.

Жыхару Менску прысудзілі 3 месяцы турмы за надпіс «Не — вайне» на агароджы. Прысуд 37-гадоваму Івану Карабельнікаву вынесьлі ў судзе Ленінскага раёну. Судзьдзя Тацяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьваньне будынкаў цынічнымі надпісамі).

Паказаць яшчэ

Затрымалі карэспандэнта Intex-Press

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец нібыта здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа зь перамяшчэньнем расейскай вайсковай тэхнікі. Гаворка ідзе пра Юрыя Ганцарэвіча.

У Воршы затрымалі ўладальніка мясцовага друкарскага цэнтру. У мінулым месяцы да жыхара Воршы Дзяніса Сімановіча на працу завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Іхную ўвагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блакітным небам. Сьпярша з мужчынам пагутарылі, а празь нейкі час затрымалі.

Дзяніс пасьпеў патэлефанаваць блізкім і паведаміць, што яго арыштавалі на 10 дзён нібыта за пікетаваньне.

Затрымалі за песьні «Океану Ельзи»

На Нямізе ў Менску затрымалі музыку, які выконваў песьні на ўкраінскай мове, сярод іншага кампазыцыі гурту «Океан Ельзи». У чым абвінавацілі хлопца, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 11 «рэйкавых партызан» прызнаныя палітвязьнямі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі рух «Супраціў» заявіў пра зьдзяйсьненьне дывэрсій на чыгунцы ў Смаленскай і Бранскай абласьцях Расеі