Украінскія вайскоўцы выпадкова дапамаглі археолягам з раскопкамі.
Адэсе падчас стварэньня ўмацаваньняў знайшлі антычныя амфары. Пра гэта напісала прэс-служба брыгады тэрытарыяльнай абароны Адэсы.
Гістарычныя артэфакты адносяцца прыкладна да V–IV стагодзьдзяў да нашай эры.
Знаходкі былі перададзеныя супрацоўнікам Адэскага археалягічнага музэю Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, якія паабяцалі папоўніць імі фонды музэю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Увечары 9 траўня расейцы абстралялі ракетамі Адэсу, адзін чалавек загінуў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: 1956 год, беларусы ўздымаюць галаву. Разгром абаронцаў і канец Замчышча