Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб лэнд-лізе для Ўкраіны

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісвае закон аб лэнд-лізе, 9 траўня 2022

Сёньня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб лэнд-лізе для Ўкраіны, паведамляе «Голас Амэрыкі»

Гэты закон аднаўляе праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазволіць паскорыць пастаўкі Ўкраіне зброі і павялічыць аб’ёмы такой дапамогі. Сэнат ЗША аднагалосна падтрымаў яго 6 красавіка. Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла гэты законапраект 28 красавіка.

Яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны амэрыканскія ўлады пачалі пастаўляць Украіне сьмяротную зброю. З пачаткам вайны 24 лютага аб’ёмы вайсковых паставак істотна павялічыліся і дасягнулі 3,7 млрд даляраў. ЗША даюць Украіне ня толькі зброю і тэхніку, але і грошы на набыцьцё іншага ўзбраеньня.

Прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт падпісвае закон аб лэнд-лізе, 1941 год

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскі лэнд-ліз для Ўкраіны: што гэта такое і ці дапаможа перамагчы Расею