Як разьвітваліся з Станіславам Шушкевічам. ВІДЭА

У Менску прайшло разьвітаньне зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі ў Менску.

Ад ранку каля касьцёла выстраілася чарга з тых, хто прыйшоў разьвітацца з палітыкам і праводзіць яго ў апошні шлях. Многія прыйшлі з чырвонымі і белымі кветкамі. Калі выносілі труну, аплядысмэнты доўжыліся больш за 10 хвілінаў.

Пахавалі Станіслава Шушкевіча на Паноўчных могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам. На разьвітаньні ў касьцёле не было заўважана ніводнага дзяржаўнага служачага і вянка зь дзяржаўнай сымболікай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго імя назаўсёды ўвайшло ў гісторыю». Беларусь і сьвет пра Станіслава Шушкевіча