Індэкс свабоды прэсы: Беларусь сярод найгоршых, побач з Таджыкістанам, Азэрбайджанам і Расеяй

Мапа Індэксу свабоды прэсы

У новым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца сярод 180 пазыцый.

Індэкс складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў». Беларусь у ім за год паднялася на пяць радкоў і стала 153-й, адкрываючы сьпіс краін з крытычным паказчыкам, дзе любая незалежная прэса фактычна забароненая. На пазыцыю вышэй, замыкаючы сьпіс краін, дзе інфармацыя несвабодная, але пагрозы незалежным журналістам крыху меншыя, ідзе Таджыкістан.

Адразу за Беларусьсю ў рэйтынгу месьцяцца Азэрбайджан, Расея і Афганістан.

Самыя свабодныя для прэсы дзяржавы — Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Эстонія і Фінляндыя. Суседзі Беларусі: Літва 9-я, Латвія — 22-я, Польшча 66-я, Украіна 106-я.

Тры заключныя пазыцыі, з самым жорсткім стаўленьне дзяржавы да прэсы, ідуць Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не далі кінуць грамадзтва ў пастку прапаганды». Прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі — пра страты і дасягненьні беларускай журналістыкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такая Кацярына Андрэева, якую абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З параненай сілавікамі журналісткі «Нашай Нівы» хочуць спагнаць грошы за бальнічны