Украінцы «Байрактарамі» зьнішчылі два расейскія катэры ля Зьмяінага вострава

Захоплены расейцамі востраў Зьмяіны. Здымак зь верталёта

Востраў быў захоплены расейскімі акупантамі на самым пачатку поўнамаштабнай вайны і застаецца пад іх кантролем.

«Байрактары» зьнішчылі два расейскія катэры каля вострава Зьмяінага. Гэта адбылося на досьвітку 2 траўня. Аб пасьпяховым удары паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны.

«Байрактар працуе. Разам да Перамогі!» — сказаў Залужны і выклаў відэа.

Патрульныя катэры Raptor — самыя хуткія караблі ВМФ Расеі.

Катэр Raptor, архіўнае фота

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мама, гэта няпраўда. Ніякі гэта не пажар». Што расказаў маці ацалелы матрос-«тэрміновік» з крэйсэра «Москва»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

NATO дапаможа Ўкраіне перайсьці ад зброі савецкіх часоў да сучаснай