Літоўскі горад Панявеж адмовіўся ад супрацы зь Віцебскам

Пустое месца пасьля шыльдаў аб супрацы зь Віцебскам і гарадамі ў Расеі

Гарадзкія ўлады літоўскага горада Панявеж адмовіліся ад супрацы зь беларускім горадам Віцебск і яшчэ двума расейскімі гарадамі – Калінінград і Мыцішчы. Прычынаю стала вайна ва Ўкраіне.

Адначасова ўлады дэмантавалі дошкі з назвамі гэтых гарадоў, якія былі раней усталяваныя перад уваходам у мэрыю Панявежа.

Месцы пасьля зьняцьця шыльды

Пагадненьне аб супрацы Панявежа і Віцебска і пабрацімскіх дачыненьнях было падпісанае ў 2018 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьце замарозіла адносіны з горадам-пабрацімам у Галяндыі. Мы даведаліся, што сталася