Вайна, вясна. 16 фотаімгненьняў мінулага тыдня

Людзі робяць фатаздымкі на фоне зьнішчанай расейскай тэхнікі ў Кіеўскай вобласьці.

Макавае поле ў Ленінскім, Кіргізстан

Партрэт Уладзіміра Пуціна латыскага мастака Крыса Салманіса каля расейскай амбасады ў Бухарэсьце, Румынія, 29 красавіка.

Удзельніца акцыі ў Кіеве з патрабаваньнем адкрыць гуманітарны калідор для мірных жыхароў Марыюпалю, 27 красавіка.

Жанчына распакоўвае інструмэнты на трэнінгу ліквідацыі бомбаў для групы ўкраінскіх супрацоўніц Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Пэч, на захадзе Косава.

Пакістанец прымярае адзеньне сэканд-гэнд у Пэшавары напярэдадні сьвята Ід аль-Фітр, якім адзначаецца канец святога месяца Рамадан.

Дэмантаж помніка ўкраінска-расейскай дружбы ў Кіеве

Расейскія вайскоўцы на рээпэтыцыі параду 9 траўня ў Санкт-Пецярбургу.

Украінскі земляроб у бронекамізэльцы і шлеме апрацоўвае верхні пласт глебы на полі ва ўмовах расейскай агрэсіі супраць Украіны, Запароская вобласьць, 26 красавіка.

На месцы выбуху бомбы каля Кітайскага інстытуту ў Карачы, Пакістан, 26 красавіка.

Жанчына запальвае сьвечку на мэмарыяле пажарным і іншым ліквідатарам, якія загінулі пасьля чарнобыльскай катастрофы. Славуціч, 25 красавіка.

Пажар на нафтабазе ў Бранскай вобласьці.

Праваслаўныя паломнікі запальваюць сьвечкі ад «Благадатнага агню» падчас праваслаўнага Вялікадня ў манастыры Х стагодзьдзя ў Маўраве, Паўночная Македонія.

Школьнікі падчас адведак могілак Карт-э-Сахі ў Кабуле.

Сьцяна Кветак у Львове ў памяць ад ахвярах расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Велікодная багаслужба ў адной з цэркваў у Запароскай вобласьці. 24 красавіка.