Ухвалілі законапраект, які дазволіць Унутраным войскам прымяняць баявую зброю для спыненьня масавых беспарадкаў

Унутраныя войскі падчас разгону пратэстаў, Менск, 2020 год

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўнутраных войскаў.

Унутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спэцыяльную тэхніку для спыненьня масавых беспарадкаў і групавых парушэньняў грамадзкага парадку альбо дзеяньняў, накіраваных на разбурэньне або зьнішчэньне маёмасьці ўсіх формаў уласнасьці, піша БелТА.

Вайскоўцы УВ надзяляюцца правам на прымяненьне зброі ў дачыненьні асоб, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы нарад ці каравульнае памяшканьне, якія спрабуюць незаконна пракрасьціся на тэрыторыю аб’ектаў, што ахоўваюцца, або зьбегчы пасьля такой спробы.

Асноўнымі задачамі ўнутраных войскаў прызнаюцца ўдзел у ахове грамадзкага парадку, забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, бясьпекі ахоўваемых асобаў і ахоўных абʼектаў, рэжыму надзвычайнага становішча, вайсковага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзеньня контртэрарыстычнай апэрацыі, мерапрыемствах па ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла сьмяротнае пакараньне за «замах на ўчыненьне актаў тэрарызму»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму цяпер служыць беларускае войска