Як у Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях». ВІДЭА

"Чарнобыльскі шлях" у Вільні

Традыцыйныя акцыя да гадавіны аварыі на ЧАЭС прайшла сёлета ў Вільні. Каля 200 чалавек сабраліся на  плошчы Лукішкі і шэсьцем прайшлі да помніку «Маці Чарнобыля».

Кіраўнік міжнароднага камітэту Сэйму Літвы Жыгімантас Павільёніс падчас свайго выступу на мітынгу сказаў: «Трэба зрабіць усё, каб гэты ваенны злачынца Лукашэнка і яго сябра Пуцін сышлі. Толькі так мы можам вырашыць праблему. І сёньня мы павінны змагацца, каб гэтыя злачынцы, пайшлі туды, куды пайшоў гэты ваенны карабель».

«Мы, як літоўцы, зробім усё, каб ніхто не забыў, што вашая краіна цяпер знаходзіцца пад акупацыяй... Беларусь — гэта Эўропа і за гэта трэба змагацца». — дадаў Павільёніс.

«Беларусь — гэта Эўропа, і за гэта трэба змагацца». Як у Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях». ФОТА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўпершыню за дзесяцігодзьдзі ў гадавіну аварыі на ЧАЭС не паехаў у пацярпелыя ад радыяцыі раёны. Прычынай назваў не вайну, а дажджы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узроўні радыяцыі на месцы аварыі на Чарнобыльскай АЭС «нармальныя», — гендырэктар МАГАТЭ