Турэччына закрыла паветраную прастору для расейскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сырыю

Меўлют Чавушоглу (зьлева) і кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітро Кулеба.

Турэччына закрыла паветраную прастору для расейскіх ваенных і грамадзянскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сырыю. Пра гэта ў суботу заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу.

У Сырыі знаходзіцца расейскі вайсковы кантынгент, у тым ліку баявыя самалёты.

З словаў міністра, дазволы выдаваліся на тры месяцы, тэрмін дзеяньня апошняга скончыўся ў красавіку, і Турэччына ня стала яго працягваць. Аб прычынах гэтага кроку ён не сказаў, аднак нагадаў аб дзеючай зараз забароне на праход баявых караблёў праз праліў Басфор — Турэччына ўвяла яго ў сувязі з вайной ва Ўкраіне.

Праз турэцкую паветраную прастору вядзе найкароткі шлях з Расеі ў Сырыю. Яго закрыцьцё азначае, што давядзецца выкарыстоўваць паветраную прастору над Іранам і Іракам.

Чавушоглу адзначыў, што Турэччына працягвае пасрэдніцкія намаганьні ў канфлікце Расеі і Ўкраіны. Паводле яго слоў, працягваюцца перамовы ў працоўных падгрупах, а таксама існуе папярэдняя згода прэзыдэнтаў Украіны і Расеі на сустрэчу ў Турэччыне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульні Эрдагана з Украінай, Расеяй і вайной. Чаго хоча Турэччына