Дата дня
З 22 красавіка на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ЗША адкрылі ў Нью-Ёрку бюсты Тадэвушу Касьцюшку і Кастусю КаліноўскамуТаксама ў гэты дзень
1725 — нясьвіскі ардынат, вялікі гетман Міхал Казімер Радзівіл, празваны Рыбанькам, ажаніўся з Уршуляй Францішкай Вішнявецкай. Хранікёры пішуць, што гэта быў шчасьлівы зьвяз.
Уршуля Радзівіл. Выстава «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.
1915 — падчас Першай сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць англа-францускіх войскаў паблізу гораду Іпр ў Бэльгіі.
1919 — польскія войскі, выбіўшы з гораду бальшавікоў, занялі Вільню.
У гэты дзень нарадзіліся
1724 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
1870 — Уладзімір Ульянаў (Ленін), расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэвалюцыя ня робіцца ў белых пальчатках». (Не)прыдуманае інтэрвію з бальшавіком N11899 — Уладзімір Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануюць Ганна Севярынец і Альгерд БахарэвічУ памяці
1937 — падчас сталінскага тэрору скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, адзін зь першых кіраўнікоў беларускага савецкага ўраду.
Язэп Адамовіч, старшыня СНК БССР у 1920-х гадах