«Расеі патрэбна дэнацыфікацыя», — МЗС Латвіі

Эдгарс Рынкевічс

Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс лічыць, што сучасная расейская дзяржава мае патрэбу ў «дэнацыфікацыі». Пра гэта кіраўнік замежнапалітычнага ведамства напісаў у Twitter.

«Пасьля столькіх жудасных сцэн генацыду, ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых расейскімі войскамі ва Ўкраіне, відавочна, што адзіная краіна ў сьвеце, якая мае патрэбу ў сапраўднай дэнацыфікацыі, гэта Расейская Фэдэрацыя», — сказаў Эдгарс Рынкевічс.

«Дэнацыфікацыя» і «дэмілітарызацыя» Украіны — гэта афіцыйныя мэты, пра якія Масква заявіла ў пачатку ўварваньня 24 лютага. У інтэрвію расейскім журналістам у канцы сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што не разумее, што меў на ўвазе расейскі бок, калі гаварыў пра неабходнасьць «дэнацыфікацыі» Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як краіны Балтыі здолелі адмовіцца ад расейскага газу