Ужо сёньня: 30 гадоў таму БНФ перадаў у ЦВК 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету

Пікет за за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі, 1992 год.

Падзеі 13 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1204 — захоп і рабаваньне Канстантынопалю ўдзельнікамі Чацьвёртага Крыжовага паходу.

1943 — паведамленьне бэрлінскага радыё аб знойдзеных у Катынскім лесе масавых пахаваньнях польскіх афіцэраў. Паведамлялася, што катынскі расстрэл быў зроблены НКВД увесну 1940 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расстраляць бязьвінных, а потым хлусіць, хлусіць, хлусіць. Як Крэмль утойваў праўду пра ваенныя злачынствы ў Катыні

1962 — першы выступ The Beatles у «Star Club».

The Beatles, вокладка альбому Sgt.Pepper's Lonely Hearts Club Band

1991 — утвораныя Менска-Магілёўская архідыяцэзія і Горадзенская дыяцэзія.

1992 — ініцыятыўная група перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі. Але кіраўніцтва Вярхоўнага Савету адмовілася ўрэшце праводзіць рэфэрэндум.

Вера Чуйко, Уладзімер Анцулевіч і Зянон Пазьняк перад здачай подпісаў за рэфэрэндум у ЦВК, 13 красавіка 1992. Фота газэты «Свабода»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як быў зьнішчаны апошні шанец

Кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі», якая выйшла ў Бібліятэцы Свабоды, можна спампаваць тут.

У гэты дзень нарадзіліся

1743 Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША.

1871Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны.

1906 Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1963Гары Каспараў, савецкі і расейскі шахматыст і палітык, 13-ы чэмпіён сьвету па шахматах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каспараў: «Лукашэнка цалкам залежыць ад Пуціна, бо ніякага манэўру на Захадзе ў яго няма»

У памяці

1695 Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт-баечнік.

2015Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скарына, Цётка і Гюнтэр Грас у Вільні