Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску. Палякі адмаўляюць

Памежны камітэт Беларусі заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пяшчатка.

Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асьляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеяньні былі зафіксаваныя камэрамі відэаназіраньня.

Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок.

Свабода зьвярнулася па камэнтар у аддзел Падляскай памежнай варты ў Чаромсе, якому падпарадкоўваецца пункт пропуску Пяшчатка. Нам сказалі, што ніякіх стрэлаў на мяжы з боку польскіх памежнікаў не было.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх салдатаў у нападзе на патруль