Памежная варта Польшчы паведаміла, што ў папярэднія содні, 9 красавіка, мяжу краіны зь беларускага боку спрабавалі перайсьці 14 мігрантаў — грамадзяне Турэччыны, Іраку і Сырыі.
У інфармацыі польскага боку гаворыцца, што беларускія салдаты перакінулі драўляны масток цераз калючы дрот, каб перайсьці па ім на польскую тэрыторыю.
Таксама яны абражалі польскі патруль і кідалі ў яго камянямі.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пакуль ніяк не камэнтуе абвінавачаньні.