Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх салдатаў у нападзе на патруль

Польска-беларуская мяжа

Мігранцкі крызіс скончыўся, але спробы нелегальнага пераходу мяжы пакуль працягваюцца.

Памежная варта Польшчы паведаміла, што ў папярэднія содні, 9 красавіка, мяжу краіны зь беларускага боку спрабавалі перайсьці 14 мігрантаў — грамадзяне Турэччыны, Іраку і Сырыі.

У інфармацыі польскага боку гаворыцца, што беларускія салдаты перакінулі драўляны масток цераз калючы дрот, каб перайсьці па ім на польскую тэрыторыю.

Таксама яны абражалі польскі патруль і кідалі ў яго камянямі.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пакуль ніяк не камэнтуе абвінавачаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўразьвяз закрыў мяжу для фураў зь Беларусі і Расеі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

6 этапаў мігранцкага крызісу, які пачаўся пагрозай Лукашэнкі, а скончыўся сьмерцю польскага дэзэртыра і закрыцьцём лягеру мігрантаў