Малдова забараніла «георгіеўскую стужку» і сымболіку зь літарамі Z і V

Малдова забараніла выраб, продаж, захоўваньне і дэманстрацыю «георгіеўскай стужкі», а таксама сымболікі зь літарамі Z і V, якая выкарыстоўваецца для ўхваленьня агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.

Дэманстрацыя сьцягоў, літар, стужак і іншай атрыбутыкі пацягне за сабою штраф у памеры да 9000 леяў (450 эўра) для фізычных і да 18 000 леяў для юрыдычных асоб.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Малдова ня можа далучыцца да санкцыяў супраць Расеі, — прэзыдэнтка Мая Санду

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вярхоўная Рада Ўкраіны забараніла выкарыстаньне літараў «Z» і «V» у якасьці сымбаляў расейскага ўварваньня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Нямеччыне забароняць дэманстрацыю літары Z як знака падтрымкі вайны