На нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Дзьмітрыя Муратава невядомы ўчыніў напад, абліўшы яго сумесьсю алейнай фарбы з ацэтонам у цягніку Масква — Самара.
Пра гэта Муратаў паведаміў выданьню «Новая газета. Европа».
«Аблілі ў купэ алейнай фарбай з ацэтонам. Вочы страшэнна пякуць. Цягнік Масква — Самара. Алейны пах па ўсім вагоне. Адпраўленьне затрымана ўжо на 30 хвілін. Паспрабую адмыцца. [Нападнік. — РС] выгукнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў», — сказаў Муратаў выданьню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрый Муратаў прадасьць нобэлеўскі мэдаль на карысьць украінскіх уцекачоў