ГУБАЗіК апублікаваў відэа ператрусу ў кватэры Яніны Сазановіч — адміністратаркі тэлеграм-каналу «Карнікі Беларусі»
Пра гэта паведамляе выданьне Мэдыязона.
На запісе бачна, што ў кватэры актывісткі вырвалі паркет, раскідалі рэчы і мэблю і разарвалі фатаграфіі. Кадры ператрусу змантажаваныя пад музыку з праграмы «Кватэрнае пытаньне», а ў пачатку роліка — застаўка з надпісам «Кватэрнае пытаньне з ГУБАЗіК».
Яніна Сазановіч — адміністратарка тэлеграм-каналаў «Карнікі Беларусі» і «Все нарушения», а таксама стваральніца Youtube-каналу «Дзікае паляваньне». Цяпер яна па-за межамі Беларусі.