«Мы просім грамадзкасьць дапамагчы нам выявіць падазраваных у гэтым інцыдэнце і падаць любую інфармацыю, якая можа дапамагчы нам знайсьці вінаватых», — заявіла журналістам начальніца паліцыі Сакрамэнта Кэці Лестэр. Яе цытуе «Голас Амэрыкі».
Па словах Лестэр, страляніна адбылася каля 2 гадзін ночы паводле ціхаакіянскага часу (09:00 па Грынвічы) недалёка ад арэны Golden 1 Center, дзе гуляе баскетбольная каманда Sacramento Kings.
У заяве паліцыі гаворыцца, што на месцы здарэньня канфіскавалі прынамсі адну адзінку агнястрэльнай зброі і знайшлі 12 параненых з траўмамі рознай ступені цяжкасьці.
Некалькі кварталаў ачэпілі, а доказы пазначылі. Паліцыя не паведаміла падрабязнасьцяў аб узросьце і асобах загінулых.
На месцы страляніны
На месцы страляніны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Мічыгане вучань адкрыў страляніну ў школе. Загінулі трое