Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр паведаміла, што Кіеўшчына вызваленая ад расейскіх войскаў.
«Ірпень, Буча, Гастомель і ўся Кіеўская вобласьць — вызваленыя ад захопніка», — паведаміла Ганна Маляр ў фэйсбуку.
Ганна Маляр
Акрамя таго, у паліцыі заявілі, што ў вызваленых населеных пунктах Кіеўшчыны ўведзеная камэнданцкая гадзіна з 21:00 2 красавіка да 06:00 5 красавіка.
«Цяпер катэгарычна забараняецца знаходзіцца на вуліцах населеных пунктаў і іншых грамадзкіх месцах, перамяшчацца транспартам і пешшу», — паведамілі ў паліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У пакет вайсковай дапамогі Пэнтагону Ўкраіне ўвойдуць ракеты з лазэрнай сыстэмай навядзеньняГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна выдае на ваенныя дзеяньні каля 10 мільярдаў даляраў у месяц