Расея ўвяла санкцыі супраць кіраўніцтва Эўразьвязу

Ілюстрацыйнае фота.

Міністэрства замежных спраў Расеі забараніла ўезд у краіну вышэйшаму кіраўніцтву ЭЗ у адказ на сустрэчныя санкцыі. Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС.

«Абмежаваньні распаўсюджаныя на вышэйшае кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу, у тым ліку шэраг эўракамісараў і начальнікаў вайсковых структураў ЭЗ, а таксама пераважную большасьць дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, якія прасоўваюць антырасейскую палітыку», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

У санкцыйны сьпіс МЗС РФ таксама трапілі прадстаўнікі ўрадаў і парлямэнтаў шэрагу краінаў ЭЗ, грамадзкія дзеячы і супрацоўнікі СМІ, якія «нясуць пэрсанальную адказнасьць за прасоўваньне незаконных антырасейскіх санкцый». Сам сьпіс яшчэ не апублікаваны.

  • Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Эўразьвяз увёў некалькі пакетаў санкцыяў супраць Расеі. Яны закранулі як фізычных асобаў (асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, дэпутатаў, бізнэсоўцаў, мэдыйных асобаў), гэтак і юрыдычныя арганізацыі (у тым ліку расейскія банкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указ аб гандлі газам зь «недружалюбнымі» краінамі толькі за рублі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз усьлед за краінамі G7 адмовіўся плаціць Расеі за газ у рублях