«Я катэгарычна асуджаю вайну ва Ўкраіне, і мае думкі з ахвярамі гэтай вайны і іх сем'ямі. Мая пазыцыя зразумелая. Я не зьяўляюся сябрам нейкай палітычнай партыі і не зьяўляюся саюзьнікам якога-небудзь лідэра Расеі. Я прызнаю і шкадую, што мае мінулыя дзеяньні ці заявы маглі быць няправільна патлумачаныя», — напісала Нятрэбка ў сваім Фэйсбуку.
Опэрная сьпявачка расказала, што сустракалася з прэзыдэнтам Пуціным усяго некалькі разоў за ўсё сваё жыцьцё, у прыватнасьці, з нагоды ўручэньня ўзнагарод і на цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды.
«У астатнім я ніколі не атрымлівала ніякай фінансавай падтрымкі ад ураду Расеі, жыву ў Аўстрыі і зьяўляюся яе падатковым рэзыдэнтам. Я люблю сваю радзіму, Расею, і шукаю міру і адзінства толькі праз сваё мастацтва. Пасьля абвешчанага перапынку я аднаўлю выступы ў канцы траўня, першапачаткова ў Эўропе», — напісала Нятрэбка у фэйсбуку.
28 лютага, праз 4 дні пасьля пачатку расейскага ўварваньня, усе адносіны з Аннай Нятрэбкай разарваў тэатар Metropolitan Opera. У заяве тэатру гаварылася, што яны ня будуць адноўленыя, пакуль Расея ня спыніць вайну і не пакрые Ўкраіне нанесеную шкоду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы расказалі, якая роля мільярдэра Абрамовіча ў мірных перамовах