Джо Байдэн назваў Уладзіміра Пуціна «мясьніком». Крэмль адрэагаваў

Джо Байдэн падчас сустрэчы з украінскімі ўцекачамі ў Варшаве

Так Байдэн пракамэнтаваў паводзіны Пуціна ў адказ на пытаньне рэпарцёра пасьля сустрэчы з украінскімі ўцекачамі ў цэнтры прыёму на нацыянальным стадыёне ў Варшаве.

- Вы кожны дзень узаемадзейнічаеце з Уладзімірам Пуціным. Паглядзіце, што ён зрабіў з гэтымі людзьмі. Што гэта прымушае вас думаць? – запытаўся карэспандэнт.

- Ён мясьнік, вось што я думаю, – адказаў Байдэн.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў пракамэнтаваў словы Байдэна.

«Новыя абразы на адрас Пуціна яшчэ больш звужаюць акно магчымасьцяў для наладжваньня адносін Расеі і ЗША». «Дзіўна чуць абвінавачваньні ад чалавека, які заклікаў бамбаваць Югаславію і забіваць людзей», – сказаў ён.

Раней Байдэн ужо называў Пуціна «крывавым дыктатарам», «заўзятым бандытам» і «ваенным злачынцам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн назваў Уладзіміра Пуціна «крывавым дыктатарам» і «бандытам»

Джо Байдэн знаходзіцца ў Польшчы, каб прадэманстраваць падтрымку ўсходняга флянгу альянсу NATO падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

На пытаньне, ці зьмяніла Расея сваю стратэгію ва Ўкраіне ад часу ўварваньня, Байдэн адказаў: «Я ня ўпэўнены, што зьмяніла».

  • З прыкладна 3,8 млн уцекачоў, якія пакінулі Ўкраіну, больш за 2 мільёны чалавек уцяклі ад вайны ў Польшчу.

Джо Байдэн падчас сустрэчы з украінскімі ўцекачамі ў Варшаве

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ЗША сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком МЗС Украіны. Пра што гаварылі