З пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну амаль 400 тысяч грамадзянаў Украіны вярнуліся дадому з-за мяжы, зь іх 75-80% — мужчыны
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Яго цытуе «Украінская праўда»: «Мы ня ўсіх пытаемся аб мэтах вяртаньня ва Ўкраіну. Але магу адзначыць, што большасьць падчас зносінаў з памежнікамі ці прадстаўнікамі СМІ, якія таксама цікавяцца, чаму людзі вяртаюцца, украінцы-мужчыны выразна адзначаюць, што яны ня могуць заставацца ў баку ад сытуацыі, якая склалася вакол іх краіны, яны абавязкова ўступяць ці ў шэрагі Ўзброеных сілаў Украіны, ці ў тэрытарыяльную абарону, ці іншым магчымым для іх спосабам будуць спрыяць таму, каб Украіна перамагла».