Лукашэнка паляцеў у Маскву на перамовы з Пуціным

Аляксандар Лукашэнка на выхадзе з самалёта, архіўнае фота

11 сакавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча кіраўніка Расеі і непрызнанага кіраўніка Беларусі.

Самалёт з Аляксандрам Лукашэнкам на борце ўжо адправіўся ў Маскву, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў напярэдадні ўспомніў першыя дні вайны, якую супраць Украіны разьвязала Расея.

Ён адзначыў, што напад ва Ўкраіне чакалі, але ўкраінскі бок быў не зусім гатовым да таго, што наступ расейцы будуць ажыцьцяўляць і з боку Беларусі.

Раней Лукашэнка казаў, што гарантуе расейцам тылы, але ня будзе накіроўваць ва Ўкраіну беларускіх салдат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Расея прайграе ў вайне, гэта расхістае ўладу ў Беларусі». Нямецкі экспэрт пра тое, хто найбольш спрыяе Пуціну
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка будзе ва ўладзе роўна столькі, колькі і Пуцін». Вядомы беларускі піяніст Канстанцін Гарачы валянтэрыць ва Ўкраіне падчас вайны