Разбамбаваная дзіцячая бальніца ў Марыюпалі. ФОТА

Марыюпальская гарадзская рада паведаміла, што корпус мэдычнай установы, дзе яшчэ нядаўна лячыліся дзеці, цалкам разбураны. Інфармацыя пра пацярпелых дзяцей удакладняецца.

Пра пацярпелых заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. «Людзі пад заваламі. Дзеці пад заваламі», — сказаў ён.

Сапёр правярае варонку ад выбуху каля дзіцячага шпіталю ў Марыюпалі пасьля бамбаваньня 9 сакавіка 2022