У Расеі абмяжоўваюць незалежнае назіраньне за выбарамі

Паседжаньне Дзярждумы РФ

У Дзярждуму Расеі ўнесьлі папраўкі да другога чытаньня законапраекту аб дыстанцыйным электронным галасаваньні, якія абмяжоўваюць магчымасьць незалежнага кантролю за выбарчым працэсам.

На гэта зьвярнуў увагу экспэрт па выбарчым праве Станіслаў Рачынскі. Тэкст праекту апублікаваны на сайце Дзярждумы.

У прыватнасьці, папраўкі прадугледжваюць скасаваньне інстытуту чальцоў выбарчых камісій з правам дарадчага голасу — за выключэньнем ЦВК і камісій суб’ектаў фэдэрацыі. Сябрамі камісій з правам дарадчага голасу маглі стаць, сярод іншых, прадстаўнікі апазыцыйных кандыдатаў і партый; яны нярэдка прадухілялі фальсыфікацыі і іншыя парушэньні.

З улікам таго, што папраўкі ўносяцца ў законапраект, які ўжо прайшоў працэдуру першага чытаньня, новыя нормы могуць быць апэратыўна прынятыя Дзярждумай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў закон пра «фэйкі». Можа пагражаць да 15 гадоў турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная Дума забараніла расейцам супрацоўнічаць зь «непажаданымі» замежнымі арганізацыямі