МАГАТЭ тэрмінова праінспэктуе ўкраінскія АЭС, паведамляе «Енергоатом»

Расейскі вайсковец на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС, 26 лютага 2022

Старшыня МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што агенцтва плянуе прыслаць інспэкцыю ва Ўкраіну для праверкі АЭС у сувязі з абстрэлам Запароскай атамнай станцыі.

Пра гэта паведамляе ўкраінскае дзяржаўнае ведамства «Енергоатом». Таксама плянуюць правесьці праверку ў Чарнобыльскай зоне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Радыянукліды могуць даляцець да Менску», — фізык-ядзернік пра пагрозу выбуху на Запароскай АЭС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра ўкраінскія АЭС падчас вайны: Чарнобыльскую расейцы захапілі, Запароскую абстралялі