Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін самастойна прымае рашэньне аб дзеяньнях расейскіх войскаў, што ўварваліся ва Ўкраіну.
Пра гэта паведаміў ягоны прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў, перадае расейскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС.
Такім чынам Пяскоў пракамэнтаваў заклік прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава да Пуціна аддаць загад аб «рашучым штурме» Украіны.
«Вярхоўны галоўнакамандуючы (Пуцін. — РС) атрымлівае інфармацыю, у тым ліку такія прапановы. І менавіта Вярхоўны галоўнакамандуючы вырашае, як і якімі сродкамі выконваць існыя задачы падчас гэтай апэрацыі», — сказаў прэс-сакратар Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З кім ваюе Ўкраіна: расейскае войска ў асобах. РасьсьледаваньнеРасейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць цывільныя аб’екты ва ўкраінскіх гарадах, забіваючы і ранячы мірных жыхароў.