ЭЗ пашырае эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. SWIFT пакуль не чапалі

Сьцяг Эўразьвязу

Падстава — «удзел Беларусі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны».

Як стала вядома Радыё Свабода, санкцыі ўключаюць дадатковыя абмежаваньні, зьвязаныя з гандлем таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці тытунёвых вырабаў, мінэральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэмэнту, жалеза і сталі, гумовыя вырабы.

Таксама Эўразьвяз пашырае абмежаваньні на пастаўку ў Беларусь тавараў і тэхналёгій двайнога прызначэньня і на аказаньне спадарожных паслуг, а таксама абмежаваньні на экспарт тавараў і тэхналёгій, якія могуць спрыяць разьвіцьцю вайсковай, тэхналягічнай, абароннай бясьпекі Беларусі. Уводзяцца абмежаваньні і на аказаньне беларускаму боку адпаведных паслуг.

Увесь пералік санкцыйнай прадукцыі займае 120 старонак.

Рашэньне пра санкцыі набудзе моц пасьля афіцыйнай публікацыі сёньня пазьней ці заўтра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украінская праўда»: Януковіч у Менску, Крэмль хоча зрабіць яго «прэзыдэнтам Украіны»