Удзельнікі Індыйскага моладзевага кангрэсу ладзяць у Нью-Дэлі 1 сакавіка жалобную цырымонію са сьвечкамі ў памяць пра індыйскага студэнта-мэдыка, які загінуў падчас расейскага абстрэлу Харкава.
Пра сьмерць студэнта раней паведаміла Міністэрства замежных справаў Індыі. Прэсавы сакратар міністэрства напісаў у Твітэры пра патрабаваньне да прадстаўнікоў Расеі і Ўкраіны дазволіць неадкладную бясьпечную эвакуацыю індыйскіх грамадзян, якія застаюцца ў Харкаве і ў іншых гарадах Украіны ў зоне баявых дзеяньняў.
На 27 лютага ва Ўкраіне налічылі 352 загінулых мірных жыхароў, а 28 лютага прэзыдэнт Зяленскі сказаў, што пасьля расейскіх абстрэлаў загінулі 16 дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Больш за 100 беларусаў ужо асудзілі за пратэст супраць вайны Расеі ва Ўкраіне, якую падтрымаў ЛукашэнкаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік Bellingcat: «Стратэгія Крамля — зрабіць Беларусь злачынцам». ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністэрства абароны Беларусі: Ні пад Чарнігавам, ні пад Кіевам няма беларускіх вайскоўцаў