«Не — вайне!», «Слава Ўкраіне!» Як беларусы пратэставалі ў дзень рэфэрэндуму. ФОТА

Сотні беларусаў несьлі кветкі да ўкраінскай амбасады ў Менску

Людзі каля ўчастку для галасаваньня ў гімназіі № 33 у Менску

Збор людзей каля ўчастку для галасаваньня ў Менску

Участак для наласаваньня № 63 на вуліцы Напалеона Орды ў Менску. Як толькі людзі 10 хвілін пастаялі каля ўчастку, падагналі тры машыны вайскоўцаў з сабакамі

Ля ўчастку № 57 у Менску на вуліцы Чурлёніса. Людзі выгукалі лёзунгі «Ганьба!», «Слава Ўкраіне» і «Жыве Беларусь!»

Пратэст каля ўчастку для галасаваньня ў Заслаўі

Людзі разгарнулі ўкраінскі сьцяг

Шмат людзей каля аднаго з выбарчых участкаў у Менску

Сілавікі каля СШ № 3 на 3-м Чыгуначным завулку ў Менску

Затрыманьне там жа

Збор людзей каля адной зь менскіх школ, дзе разьмясьціўся выбарчы ўчастак

Чарга прагаласаваць

Вечарам група грамадзян сабралася недалёка ад генэральнага штабу Ўзброеных сілаў у Менску, каб выказаць пратэст супраць удзелу беларускай арміі ў вайне супраць Украіны. Кіроўцы віталі іх гукавымі сыгналамі

На фота момант, калі хуткая дапамога забірае пратэстоўца

Затрыманьне ў Менску непадалёк ад будынку генэральнага штабу

У Гомлі затрымалі юрыстку, кандыдата навук Ірыну Кучвальскую. Яна прыйшла да выбарчага ўчастку ў школе № 66 з антываенным плякатам

Нам у рэдакцыю даслалі шмат фота бюлетэняў, якія выглядалі прыкладна такім чынам. Многія адгукнуліся на заклікі апазыцыі ставіць два крыжыкі на знак пратэсту

На многіх бюлетэнях людзі пакідалі надпісы «Не — вайне», «Слава Ўкраіне»

На некалькіх фота бюлетэняў, дасланых у рэдакцыю, ёсьць нецэнзурны выраз — адсылка да словаў украінскіх памежнікаў з вострава Зьмяіны, якія адмовіліся здацца расейцам у палон і, магчыма, загінулі