Заяву падае «Голас Амэрыкі».
«Па стане на 5 гадзін вечара 26 лютага УКГП вядома сама меней аб 240 ахвярах сярод цывільных асобаў, у тым ліку як мінімум 64 забітых», — гаворыцца ў дакладзе Упраўленьня. Пры гэтым паведамляецца, што, як мяркуецца, колькасьць ахвяр «значна большая».
У выніку пашкоджаньняў грамадзянскай інфраструктуры сотні тысяч украінцаў засталіся без вады і электраэнэргіі. Сотні дамоў пашкоджаныя і зьнішчаныя. Пашкоджаньні дарог і мастоў прывялі да ізаляцыі некаторых населеных пунктаў.
Згодна з дакладам, больш за 160 тысяч украінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы і звыш 116 тысяч былі вымушаныя бегчы ў суседнія краіны.
Упраўленьне каардынацыі гуманітарных пытаньняў таксама ўказала, што агенцтвы ААН і гуманітарныя арганізацыі вымушаны спыніць апэрацыі ў сілу пагаршэньня сытуацыі ў галіне бясьпекі, аднак захоўваюць прысутнасьць ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: 198 цывільных сталі ахвярамі першых двух дзён расейскай вайны супраць Украіны; трое дзяцей нарадзілася ў бомбасховішчах